„Ягелонія” – „Гурнік” – 2:1
“Ягелонія” з Беластоку чарговы раз узначаліла польскую футбольную вышэйшую лігу. Адбылося гэта дзякуючы нядзельнай перамозе 2:1 над камандай “Гурнік” Забжэ. Матч, які адбыўся ў Беластоку, не лічыўся цэнтральным у туры, але “жоўта-чырвоныя” паказалі свой узровень. Праўда, галы, забітыя гульцамі беластоцкай каманды, былі праведзеныя з 11-метровых удараў.
Галоўны трэнер “Ягелоніі” Ірэнэўш Мамрат пракамэнтаваў паядынак з “Гурнікам”:
– Напэўна пашанцавала для каманды, што ў такі цяжкі момант атрымалася перамагчы. Хацеў бы моцна падзякаваць нашым гульцам, а таксама заўзятарам, якія да канца нас падтрымлівалі і верылі ў каманду.
Гэта быў другі матч у новым сезоне. Чарговая сустрэча ў футбалістаў “Ягелоніі” адбудзецца ў горадзе Шчэцін з тамтэйшай “Пагоняй”. Сустрэча ў бліжэйшую нядзелю.
Лукаш Сцепанюк, Беларускае Радыё Рацыя