„Ягелонія” – лідар польскай экстракласы!
У прапушчаным матчы польскай экстракласы беластоцкая „Ягелонія” у Пазнані здзейсніла неверагодны камбэк і выйшла ў лідары чэмпіянату.
На 51-й хвіліне гульні з „Лехам” гаспадары былі наперадзе з лікам 3:0 і здавалася, што „Ягелоніі” пагражае разгром. Аднак каманда з Беластоку выявіла свае найлепшыя валявыя і тэхнічныя якасці і здолела адыграцца.
На 54-й хвіліне трапна стрэліў па браме суперніка Крыстофер Норман Хансен, скараціўшы раўрыў у ліку. На 66-й хвіліне пасля розыгрышу адвольнага штрафнога вызначыўся Матэвуш Скшыпчак. А ў даданы час да асноўнага „Яга” атрымала права на справядлівы пенальці і Барталамей Удовік параўняў лічбы на табло – 3:3.
Гэтая нічыя дазволіла „Ягелоніі” дагнаць вроцлаўскі „Шлёнск” і нават выйсці на першы радок турнірнай табліцы. У „Ягі” і „Шлёнска” па 26 ачкоў. У „Леха” – 24, далей ідуць чэнстахоўскі „Ракаў” – 22 пункты і варшаўская „Легія” – 20. „Ракаў” і „Легія” пры тым згулялі на матч менш чым іншыя лідары.
Беларускае Радыё Рацыя