„Ягелонія” не адолела „Легію”



Беластоцкая «Ягелонія», гуляючы гадзіну ў большасці супраць варшаўскай «Легіі» пасля выдалення партугальскага абаронцы гасцей Луіша Рошы, не змагла забіць у браму суперніка пераможны гол. Сустрэча ў прысутнасці больш за 19 тысяч заўзятараў скончылася з лікам 0:0, а «Легія» нават у меншасці магла вывезці перамогу з Беластоку.

Яшчэ сёння каманда Ірэніўша Мамрота з 15-ю ачкамі мае першы радок у турнірнай табліцы, столькі ж набрала і «Легія», але мае гульню ў запасе, як і іншыя пераследнікі «Ягі».

Каментуе трэнер «Легіі» Аляксандр Вукавіч:

У сваю чаргу трэнер «Ягі» Ірэніуш Мамрот выказаў шкадаванне, што яго каманда гуляла вельмі павольна і стварыла менш голавых сітуацый, чым звычайна.

Гэтая нічыя дазволіла «Ягелоніі» узняцца на першы радок турнірнай табліцы, але верагодна яе апярэдзяць канкурэнты, якія свае гульні 8-га тура экстракласы яшчэ не правялі. Наступны матч «жоўта-чырвоныя» правядуць у пятніцу ў гасцях супраць познаньскага «Леха».

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара