„Ягелонія” не здолела утрымаць перамогі ў матчы з плоцкай „Віслай”
Беластоцкая „Ягелонія” не здолела ўтрымаць перамогі ў матчы з плоцкай „Віслай” у матчы чэмпіяната Польшчы па футболе – 2:2.
Да 78-й хвіліны матчу дзякуючы галам Хесуса Імаза і Барташа Біды беластачане вялі ў ліку 2:0, але затым прапусцілі два гола, у тым ліку на шостай дададзенай хвіліне гульні і былі змушаныя задаволіцца толькі адным ачком замест трох.
Трэнер „Ягелоніі” Рафал Гжыб пасля матчу не хаваў свайго абурэння такім вынікам:
– Першая палова была пад нашым кантролем, мы даўжэй утрымлівалі мяч ды стваралі сітуацыі. У другой палове ролі трохі памяняліся, „Вісла” націскала. Мы здзяйснялі хуткія атакі, якія не да чаго не прывялі. Мы, як дасведчаная каманда, не можам дазваляць на такія галы.
Пасля 25 матчаў „Ягелонія” набрала 32 ачкі і далей знаходзіцца на 10 месцы ў турнірнай табліцы. Наступны матч „Яга” згуляе на хатняй арэне ў сераду з клубам „Сталь” Мелец.
Беларускае Радыё Рацыя
