„Ягелонія” пачала другі этап з нічыі



З нічыі пачала другі этап футбольнага чэмпіянату Польшчы беластоцкая „Ягелонія”. На сваім полі яна прымала ўроцлаўскі „Шлёнск” і разышлася мірам – 1:1. У першым тайме галоў не здарылася. А пасля перапынку на 46-й хвіліне Пшэмыслаў Франкоўскі вывеў наперад гаспадароў. Аднак на 55-й „Шлёнск” адыграўся – вызначыўся Робэрт Піч.

Лідар першынства варшаўская „Легія” прайграла на сваім стадыёне пазнаньскаму „Леху” – 1:2. Такім чынам на вяршыні адбылася змена. Квартэт мацнейшых зараз выглядае так: 1. „Лех” – 30 ачкоў, 2. „Легія” – 28, 3. „Ягелонія” – 26, 4. „Шлёнск” – 24.

Беларускае Радыё Рацыя