„Ягелонія” паніжае стаўкі



Няўдала склаўся апошні тур польскай экстра-класы для беластоцкай „Ягелоніі”. Футбалісты з Беластоку гасцявалі ў Шчэціне і саступілі там мясцовай „Погані” – 0:2. Абодва мячы ў другім тайме забіў форвард гаспадароў поля Лукаш Зваліньскі. Тым самым шчэцінцы ўзялі рэванш у „Ягі” за буйную няўдачу ў Беластоку ў кастрычніку мінулага году – 0:5.

„Ягелонія” пасля гэтай паразы ад серадняка лігі істотна панізіла свае шанцы на чэмпіёнства і таксама на сярэбраныя ўзнагароды. Пасля 27 тураў у „Ягі” 42 ачкі і яна ідзе на трэцім месцы. Лідар – варшаўская „Легія” – 49 ачкоў, другім у табліцы стаіць пазнаньскі „Лех” – 47 пунктаў. „Ягелонію” ж пераследуюць шэраг клубаў, сярод якіх бліжэйшы ўроцлаўскі „Шлёнск” – 40 пунктаў.

Беларускае Радыё Рацыя