“Ягелонія” перамагла ў дзень адкрыцця Беластоцкага стадыёна



Гэта быў ідэальны матч на адкрыццё новага стадыёна. Ягелонія ў Беластоку разграміла Шчэцінскую Пагонь 5:0. Лік на 10 хвіліне адкрыў паўабаронца Ягі Мацей Гаёс. Яшчэ ў першым тайме было 3:0. Галы забілі Матэуш Пянткоўскі і Ніка Джаламідзэ. якія і пасля перапынку яшчэ па разу засмуцілі брамніка гасцей.

Матч на новым стадыёне аглядала амаль 22 тысячы заўзятараў Ягелоніі, кажа герой сустрэчы Матэўш Пянткоўскі.

 – Тут цудоўная атмасфера, і спадзюся, што ў чарговых матчах мы таксама будзем перамагаць.

Ягелонія пасля дванаццаці тураў чэмпіянату Польшчы мае 23 ачкі і знаходзіцца на 2 месцы ў турнірнай табліцы.

Чарговы матч футбалісты Ягі зайграюць у Глівіцах з мясцовым Пястам.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя