“Ягелонія” прайграла лідару
Бeластоцкай “Ягелоніі” не ўдалося перамагчы лідара польскай экстралігі “Пяст” (Глівіцэ). У суботні вечар беластачане саступілі гасцям 0:2. Галы забілі на 24 хвіліне Матэyш Mак ды на 64 хвіліне Корнэль Осыра.
Як заўважае трэнэр бeластачан Міхaл Пробеж, прайграць лідарам экстралігі – нічога стршнага:
– Мы змагаліся да апошняй хвіліны. Спадзяёмся, што нашыя намаганні дадуць паступовы эфект і мяркую, што праз два тыдні гэта будзе зусім іншая каманда.
А праз два тыдні пасля паўзы ў гульні каманд “Ягелонія” на сваім полі сустрэнецца з камандай “Карон” (Кельцэ). Зараз беластачане на 13-ым месцы, “Ягелонія” ў 15-ці матчах зарабіла 15-ць ачкоў.
Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота bialystok.naszemiasto.pl