«Ягелонія» прайграла шчэцінскаму клубу „Погонь”



Беластоцкая «Ягелонія» прайграла ў матчы 21-га тура польскай футбольнай экстракласы са шчэцінскім клубам „Погонь”. Гульня скончылася перамогай гасцей з лікам 0:1. Эмоцый у матчы не бракавала, асабліва ў канцы гульні. Суддзя паказаў у агульнай складанасці 12 жоўтых і 5 чырвоных картак.

У пасляматчавым каментары трэнер «Ягі» Богдан Заёнц звярнуў увагу на пазітыўныя моманты гульні беластоцкай дружыны і назваў галоўную прычыну паразы:

– Можна было бачыць, як каманда выйшла на поле, каб змагацца і змагацца за ачкі. Гэта быў вельмі тактыльны матч. Супернік дзейнічаў вельмі эфектыўна, забіў гол пасля адной з нямногіх сітуацый. У нас таксама былі свае сітуацыі. „Пагонь” выйграла дзякуючы свайму шанцу пасля вельмі кантактнага матчу. Яны дзейнічалі вельмі эфектыўна, выкарыстоўвалі нашу няўважлівасць і моманты ваганняў.

Беластоцкая „Ягелонія” займае дванаццатае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Польшчы. У наступным туры супернікам каманды Богдана Заёнца будзе познаньскі «Лех».

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Wojciech Wojtkielewicz