“Ягелонія” трапіла ў другі раўнд Лігі Еўропы
Футбалісты ФК “Ягелонія ( Беласток)” у матчы першага раўнда Лігі Еўропы разграмілі літоўскі ФК “Круоя” ажно 8-0.
Тры галы забілі Патрык Тушынскі і Пшэмыўслаў Франкоўскі. Па адным – Мацей Гаёс і Кароль Свідэрскі.
Беластачане першы раз у гісторыі клуба трапілі ў другі раўнд Лігі Еўропы, кажа трэнер Ягелоніі Міхал Пробеж:
– Віншую футбалістаў, якія вельмі адказна падыйшлі да гэтага матчу. Яны былі сканцэнтраваныя на гульні і гэта было відаць з першай хвіліны матчу. Яны паказалі добрую гульню.
Трэнер літоўскай каманды Мікалай Трубачоў: Каментаваць, у прынцыпе, няма чаго. Вы бачылі самі, на полі была адна каманда – “Ягелонія”. Ваш гулец пад №12 перайграў палову нашай каманды.
У другім раўндзе Лігі Еўропы “Ягелонія (Беласток)” згуляе з “Амоніяй Нікозыя” з Кіпра. Першы матч у чацвер 16-га ліпеня ў Беластоку.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота poranny.pl