„Ягелонія” ў гасцях прайграла „Краковіі”
Беластоцкая „Ягелонія” прайграла ў гасцях футбалістам „Краковіі” з лікам 1:2 у матчы 5-га тура польскай экстракласы. Гэта была першая перамога ў гэтым сезоне для „Краковіі”. Каманда са сталіцы Падляшша пацярпела другую паразу запар.
Каментуе трэнер „Ягелоніі” Ірэніўш Мамрот:
– Мяч у браме – гэта найважнейшае. У другой палове матчу мы сапраўды добра зайгралі. На 62 хвіліне мелі спрыяльную сітуацыю, але Хесус не трапіў у браму. Былі мы менш эфектыўныя, чым «Краковія», і ў выніку прайгралі гэты матч.
Адзіны гол у складзе „Ягелоніі” забіў Хесус Імаз. Пасля 5 матчаў беластоцкая дружына набрала 7 ачкоў і займае 6 месца ў турнірнай табліцы чэмпіяната Польшчы.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя