“Ягелонія” у наступным раўндзе Кубку Польшчы
Футбалісты беластоцкай “Ягелоніі” выйгралі ў Глогаве ў матчы з мясцовым “Хробры” з лікам 3:1. Гаспадары поля адкрылі лік на пачатку сустрэчы, пасля чаго Міхал Пробеж зрабіў дзве змены ў складзе “Ягі”, і тая аднавіла раўнавагу, дзякуючы голу Гаёса. За тры хвіліны да канца асноўнага часу сустрэчы П’ёнткоўскі вывеў беластачанаў наперад, а кропку паставіў Патрык Тушынскі, які скіраваў мяч ужо ў пустую браму, бо галкіпер «Хробры» прыйшоў у чужую штрафную, каб спрабаваць забіць падчас апошнягя «стандарта» ля брамы «Ягелоніі». У наступным раўндзе «Яга» правядзе матч з познаньскім «Лехам».
Беларускае Радыё Рацыя