„Ягелонія” вырваецца ў лідары
У стане лідараў футбольнага чэмпіянату Польшчы 21 лютага адбыліся істотныя змены. „Ягелонія” з Беластоку дагнала лідара першынства – варшаўскую „Легію”.
Другі тур запар беластоцкая „Ягелонія” гуляла на выездзе з лідарамі чэмпіянату. На гэты раз яе чакала выпрабаванне ўроцлаўскім „Шлёнскам”. У мінулым годзе гэты супернік быў вельмі нязручным для беластачанаў – абодва леташнія матчы выйграў „Шлёнск” – 3:0 і 3:1. На гэты раз беластоцкія футбалісты ўзялі рэванш – 1:0.
На 13-й хвіліне поспеху дамогся Караль Мацкевіч. Гэты гол так і застаўся адзіным у матчы. Усю сустрэчу на пазіцыі абаронцы правёў былы нядаўні футбаліст гарадзенскага „Нёмана” Ігар Тарасаўс. Гарадзенец Павал Савіцкі быў у рэзерве.
Такім чынам „Яга”, як і варшаўская „Легія” мае зараз 38 ачкоў. Праўда ў апошняй матч у запасе. На трэцяй пазіцыі „Шлёнск”, у якога засталося 36 пунктаў.
Уладзімір Хільмановіч/Uladzimir Khilmanovich, Беларускае Радыё Рацыя