„Ягелонія” зноў на вяршыні!



У заключным нядзельным матчы 18 тура чэмпіяната Польшчы  беластоцкая “Ягелонія” на хатняй арэне перамагла познаньскі „Лех”  2:1. За беластоцкую дружыну галы забілі Караль Свідэрскі і Фёдар Чарных, госці адказалі голам Арауры. Дзякуючы гэтай перамозе і суботняй няўдачы гданьскай “Лехіі”, якая буйна саступіла кракаўскай „Вісле” 0:3,  „Яга” вярнулася на пазіцыю лідара экстракласы. Пасля 18 тураў „Ягелонія” і „Лехія” маюць па 36 ачкоў. На трэцяй пазіцыі ідзе „Тэрмаліка” з Няцечы, у якой 30 пунктаў.

Беларускае Радыё Рацыя