Ягор Герасімаў абыграў 60-ю ракетку свету



Беларус Ягор Герасімаў (N78 АТП) выйшаў у чвэрцьфінал турніру ATP-250 у французскім Манпелье, дзе бліжэйшым часам вызначыцца яго супернік у сустрэчы Алехандра Давідовіча Фокіна і Хуберт Гуркача.

У другім крузе беларус у двух сэтах перайграў славенцу Альяжа Бедэне- 6:4, 7:6 (7:4)

Беларуская тэнісістка Юлія Гатоўка выйшла ў чвэрцьфінал на турніры ITF W25 у Маскве. Яна абыграла Жаклін Авад са Швецыі – 6:3, 6:4.

„Мяшкоў Брэст” – „Порту”: матч Лігі чэмпіёнаў не адбудзецца

Матч Лігі чэмпіёнаў „Мяшкоў Брэст” – „Порту” не адбудзецца. „Партугальская клуб вырашыў адмовіцца ад усіх астатніх матчаў групавога этапу Лігі чэмпіёнаў па гандболе. Таму паядынак 13-га тура „Мяшкоў Брэст” – „Порту”, які першапачаткова быў запланаваны на 24 лютага, а затым з-за сітуацыі з Альфрэда Кінтанам перанесены на нявызначаны тэрмін, не адбудзецца. Пытанне аб прысуджэнні ачкоў каму-небудзь з супернікаў будзе абмяркоўвацца пазней. Такім чынам, нашай камандзе на першай стадыі турніру засталося правесці адну сустрэчу – 4 сакавіка ў гасцях з „Вардарам”, – гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта клуба.

Аўстралійскі Брысбэн абраны галоўным кандыдатам для правядзення летняй Алімпіяды 2032 года

Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) зацвердзіў аўстралійскі штат Квінслэнд у якасці галоўнага кандыдата на правядзенне Алімпійскіх гульняў 2032 года. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў прэзідэнт МАК Томас Бах. Адміністрацыйным цэнтрам Квінслэнду з’яўляецца горад Брысбэн. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прымацца на сесіі МАК, чакаецца, што гэта адбудзецца ў 2021 ці 2022 годзе.

Бюджэт бабруйскай „Белшыны” можа скараціцца на дзве траціны

Бюджэт „Белшыны” можа скараціцца на дзве траціны. Бабруйскі клуб можа страціць каля 500 тысяч даляраў. Бабруйскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб змене рашэння савета дэпутатаў ад снежні 2019 года. Пасля чаго прадпрыемства-спонсары адмовіліся ад падпісання спонсарскіх кантрактаў. Так, пры новай рэдакцыі рашэнне аб аказанні бязвыплатнай дапамогі клубам першай лігі павялічвае фінансавую нагрузку спонсараў на 18 працэнтаў за кошт дадатковай аплаты падатку на прыбытак.

Генеральны дырэктар „Белшыны” Віталь Былінін напісаў ліст старшыні Бабруйскага гарадскога савета дэпутатаў з просьбай адмяніць падатак на прыбытак для спонсараў каманды. На думку Былініна, „… неатрыманне бязвыплатнай дапамогі ставіць пад сумнеў удзел футбольнай каманды ў чэмпіянаце Беларусі”.

Беларускае Радыё Рацыя