Ягор Герасімаў не змог прабіцца ў другі круг „чэленджэра” ў Германіі



Беларус Ягор Герасімаў не змог прабіцца ў другі раўнд турніру катэгорыі „чэленджэр” у Германіі. У матчы 1/16 фіналу ён саступіў славаку Андрэю Марціну — 4:6, 5:7.

Вячаслаў Грэцкі зацікавіў адзін з клубаў КХЛ

Беларускі форвард „Нёмана” Вячаслаў Грэцкі можа прайсці прагляд у клубе КХЛ. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Selivon. У мінулым сезоне 25-гадовы форвард правёў 64 сустрэчы з улікам рэгулярнага сезона і плэй-оф чэмпіянату Беларусі і набраў 41 (21+20) бал.

Юрый Кендыш забіў гол і дапамог „Рызе” разграміць „Супер Нову”

У матчы 12-га тура чэмпіянату Латвіі „Рыга” у гасцях буйна перамагла „Супер Нову” – 4:1. У гасцей беларускі паўабаронца Юрый Кендыш выйшаў у стартавым складзе, забіў пераможны гол на 35-й хвіліне і быў заменены ў перапынку паядынка. У турнірнай табліцы „Рыга” з 22 ачкамі ідзе на 4-м месцы, адстаючы ад лідэра на 7 балаў.

„Барселона” абыграла „Сельту”

„Барселона” у матчы 36-га тура чэмпіянату Іспаніі на „Камп Ноў” выйграла ў „Сельты” – 3:1. У пераможцаў дублем вызначыўся П’ер-Эмерык Абамеянг. На 58-й хвіліне „Сельта” засталася ў меншасці, бо абаронца Джэйсан Мурыльё атрымаў чырвоную картку. На 68-й хвіліне сустрэчы абаронца гаспадароў Рональд Араўха ў гульнявым моманце сутыкнуўся галовамі з аднаклубнікам Гаві. 23-гадовы уругваец страціў прытомнасць і ўпаў на газон. Гульцу спатрэбілася дапамога лекараў і шпіталізацыя прама з поля на машыне хуткай дапамогі. „Барселона” набрала 72 ачкі і ідзе на другім месцы ў турнірнай табліцы, адстаючы ад лідаруючага „Рэала” на 9 пунктаў. „Сельта” з 43 ачкамі займае 11-ы радок.

„Ліверпуль” у перанесеным матчы 33-га тура чэмпіянату Англіі ў гасцях святкаваў валявую перамогу над „Астан Вілай” — 2:1. У турнірнай табліцы АПЛ „Ліверпуль” дагнаў „Манчэстэр Сіці”. У абедзвюх каманд па 86 ачкоў, але ў „гараджан” адзін матч у запасе.

Беларускае Радыё Рацыя