Ягор Герасімаў прабіўся ў 1/16 фіналу турніру АТП-250 у Астане
Прызавы фонд спаборніцтваў у казахстанскім горадзе складае 1 мільён 17 850 даляраў.
У фінале кваліфікацыі беларус перамог прадстаўніка Францыі Аляксандра Мюлера – 6:4, 7:6 (7:3).
Чарнагорец Вук Лазовіч — навабранец „Мяшкоў Брэст”
35-гадовы гулец зборнай Чарнагорыі Вук Лазавіч падпісаў кантракт да канца сезона з клубам „Мяшкоў Брэст”, — паведамляе прэс-служба берасцейцаў. Лінейны ростам амаль два метры нарадзіўся ў Бялградзе. Там пачынаў прафесійную кар’еру ў мясцовым „Партызане”. У Еўропе выступаў таксама за сербскія „Раднічкі”, „Заечар”, „Црвену звезду”, „Ваяводзіну”, македонскі „Вардар”, славенскія „Кршко” і „Слован”, нямецкі „Нэтэльштэт-Любеке”, румынскі „Дунэра”.
Апошнія гады правёў у Азіі, дзе абараняў колеры паўднёвакарэйскага клуба „Хоўкс”, кувейцкіх „Кувейта” і „Бургана”. Разам са зборнай Чарнагорыі Лазовіч паўдзельнічаў у чатырох чэмпіянатах Еўропы і нядаўнім чэмпіянаце свету. На мундыялі ў Польшчы і Швецыі, нягледзячы на ўзрост, Лазавіч быў адным з ключавых гандбалістаў: у 6 матчах закінуў 8 мячоў (89%) і прарабіў вялікі аб’ём працы ў абароне (9 блокаў і 1 перахоп).
Уладзіслаў Ложкін забіў 18-ы гол у другім дывізіёне чэмпіянату Казахстана-2023
Наш суайчыннік адкрыў лік у гасцявым матчы „Турана” супраць „Арыса” — 4:0. Беларускі форвард вызначыўся на 17-й хвіліне. Увогуле ў актыве беларуса зараз 29 (18+11) балаў па сістэме „гол+пас” у 21 матчы цяперашняга першынства. Што да „Турана”, то ён, набраўшы 56 ачкоў у 23 паядынках, займае другое месца, якое дае права на прамое павышэнне ў класе.
Футбалісты „Шахцёра” згуляюць з „Нёманам” у матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі
Беларускія прадстаўнікі ў кантынентальных футбольных турнірах на гэтым тыдні праводзяць перанесеныя сустрэчы нацыянальнага чэмпіянату. Сёння ў паядынку 17-га тура футбалісты гарадзенскага „Нёмана” ў Салігорску сустрэнуцца з мясцовым „Шахцёрам”. У гульні першага круга ў Гародні „Шахцёр” перамог – 1:0. На мінулым тыдні гарадзенская дружына ўпэўнена перайграла берасцейскіх дынамаўцаў 3:1, а салігорскі клуб на сваёй арэне пацярпеў буйную паразу ад лідара першынства менскага „Дынама” 0:4.
Зборная Украіны па пляжным футболе знялася з чэмпіянату свету — праз Беларусь
Зборная Украіны па пляжным футболе адмовілася гуляць на чэмпіянаце свету. Турнір пройдзе 15-24 лютага ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Прычынай стала тое, што на чэмпіянат кваліфікавалася і зборная Беларусі. Украінцы звярталіся ў ФІФА і Сусветную асацыяцыю пляжнага футболу з просьбай адхіліць каманду Беларусі ад выступаў. Яны спасылаліся на тое, што каманда прадстаўляе краіну — памочніцу Расеі ў вайне супраць Украіны. Але футбольныя чыноўнікі адмовіліся здымаць беларускую каманду. Таксама яны адмовіліся ад прапановы, каб беларусы гулялі без сваіх дзяржаўных сімвалаў. Украінцы зняліся з турніру, спасылаючыся на загад Міністэрства моладзі і спорту Украіны ад 26 ліпеня 2023 года. Гэты дакумент забараняе ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, дзе таксама бяруць удзел беларусы і расейцы.
Беларускае Радыё Рацыя