Ягор Герасімаў – у чвэрцьфінале турніру ў Браціславе



Першая ракетка Беларусі Ягор Герасімаў (100 АТП) выйшаў у чвэрцьфінал турніру ў Браціславе. У трэцім крузе ён у двух сэтах быў мацней італьянца Сальватору Каруза (97) – 6:3, 6:4. У наступным раўндзе Герасімаў сустрэнецца з суайчыннікам Іллёй Івашкам, які ў трох сэтах быў мацней немца Петэра Гайоўчыка (122) – 6:2, 4:6, 6:0.

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (194 ВТА) паспяхова стартавала на турніры ў Лас-Вегасе. У матчы 1/16 фіналу яна ў двух партыях абыграла брытанку Кэці Сван – 7:5, 6:2.

Гальярда зменіць Вальвэрдэ на пасадзе галоўнага трэнера „Барселоны” ў снежні

Галоўны трэнер „Рывер Плейт” Марсела Гальярда стане пераемнікам Эрнэста Вальвэрдэ на пасадзе рулявога „Барселоны”. Пра гэта заявіў трэнер Клаўдыё Борг. 43-гадовы Гальярда з 2014 года ўзначальвае „Рывер Плейт” і прывёў каманду да двух перамог у Кубку Лібертадорэс. Яго кантракт з аргентынскім клубам разлічаны да 2021 года.

Андрэй Варанкоў працягнуў кантракт з брунейскім ДПММ

Беларускі нападнік Андрэй Варанкоў працягне выступаць за Брунэйскі ДПММ, які стаў чэмпіёнам Сінгапура. Новы кантракт разлічаны на адзін год. У сезоне-2019/20 Варанкоў з 21 мячом у 22 матчах стаў найлепшым бамбардзірам сінгапурскай прэм’ер-лігі.

Уладзіслаў Міхальчук вярнуўся ў „Прынс-Джордж”

Беларускі нападнік Уладзіслаў Міхальчук, які скасаваў двухбаковы кантракт з ніжагародскім „Тарпеда”, працягне кар’еру ў клубе Заходняй хакейнай лігі (WHL) „Прынс-Джордж Кугарсен”. У чэмпіянаце ВХЛ за „Тарпеда-Горкі” Міхальчук правёў 11 матчаў і вызначыўся адной галявой перадачай і паказчыку карыснасці -4. Перад самым ад’ездам з Расеі беларус дэбютаваў у КХЛ за ніжагародскае „Тарпеда”.

Ніводная каманда за 48 гадзін не выбрала Шэйна Прынса на драфце адмоваў

Нападнік менскага „Дынама” Шэйн Прынс застаецца ў камандзе. Тэрмін знаходжання форварда ў спісе адмоваў завершаны. Ні адзін клуб КХЛ на працягу 48 гадзін яго не абраў, паведамляе афіцыйны сайт „зуброў”. Згодна з артыкулам 39 Прававога рэгламенту КХЛ у бліжэйшы час Прынс ў складзе „зуброў” распачне падрыхтоўку да маючых адбыцца матчаў.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя