Ягор Герасімаў выбыў у 1/16 фіналу АГ-2020



Ягор Герасімаў (79-ы нумар рэйтынгу АТП) выбыў у 1/16 фіналу АГ-2020. Беларус саступіў італьянцу Фабіа Фаньіні (31 АТП) – 4:6, 6:7 (4:7).

Арына Сабаленка (3-і нумар рэйтынгу ВТА) выбыла ў 1/16 фіналу тэніснага турніру АГ-2020. Беларуска саступіла харватцы Донне Векіч (47 ВТА) – 4:6, 6:3, 6:7 (3:7).

Восем гарадоў Расеі разглядаюцца для правядзення гульняў зборнай Беларусі ў адборы да ЧС-2022

Беларуская федэрацыя футбола разглядае больш за восем расейскіх гарадоў у якасці месца правядзення хатніх матчаў нацыянальнай каманды ў адборавым турніры да чэмпіянату свету 2022 года. Пра гэта ТАСС паведаміў генеральны сакратар Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Жардзецкі. Зборнай Беларусі ў верасні і кастрычніку трэба будзе правесці тры дамашнія матчы ў рамках адбору чэмпіянату свету-2022. Супернікамі па гэтых гульнях стануць зборныя Уэльса (5 верасня), Бельгіі (8 верасня) і Чэхіі (11 кастрычніка). Месцы правядзення гэтых сустрэч пакуль не вызначаны.

Моладзевая зборная краіны прайграла ў фінале Кубка выкліку

Моладзевая зборная Беларусі па баскетболе (U-20) стала другой на Кубку выкліку, які завяршыўся ў венгерскім Шапроне. У фінале беларусы саступілі камандзе Венгрыі – 62:81. Самым выніковым у складзе беларускай зборнай стаў Аляксей Навойчык з 20 ачкамі.

Беларускі баксёр Віталь Бандарэнка саступіў у стартавым паядынку Алімпіяды

Беларускі баксёр Віталь Бандарэнка, які выступае ў вагавай катэгорыі 75 кг, саступіў у стартавым паядынку Алімпіяды ў Токіо. Сапернікам беларуса стаў амерыканец Трой Айслі. Суддзі аддалі перавагу апаненту беларуса аднагалосным рашэннем – 5:0. Такім чынам, працягваюць выступ на Гульнях трое беларусаў: Дзмітрый Асанаў, Аляксандр Радзівонаў і Уладзіслаў Смяглікаў.

Лука Дончыч усталяваў гістарычны рэкорд Алімпіяды

Зборная Славеніі перамагла Аргенціну (118:110) у матчы групавога этапу Алімпіяды ў Токіо. Абаронца славенцаў Лука Дончыч у першай палове набраў 31 ачко. Дончыч у дэбютным матчы паказаў рэкордную выніковасць за першую палову за ўсю гісторыю Алімпіяд.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: © REUTERS