Ягор Шаранговіч зарабіў „-2” ў матчы з „Вашынгтонам”



У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Нью-Джэрсі” на выездзе прайграў „Вашынгтону” з лікам 3:4.

Беларускі форвард гасцей Ягор Шаранговіч зрабіў два кідкі ў створ, зарабіў дзве хвіліны штрафу, адзін раз вымусіў суперніка сфаліць на сабе, здзейсніў адзін перахоп і зарабіў паказчык карыснасці „-2”. Пры гэтым беларускі хакеіст ўпершыню ў кар’еры адыйшоў у НХЛ.

Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 турніру ў Маямі

Арына Сабаленка (8-ы нумар рэйтынгу ВТА) прабілася ў 1/16 фіналу турніру ВТА 1000 у Маямі. У матчы 1/32 фіналу беларуска перайграла прадстаўніцу Балгарыі Цвятану Піронкаву (131 ВТА) з лікам 0:6, 6:3, 7:6 (11:9).

Ірландскія арбітры рассудзяць матч футбалістаў Беларусі і Эстоніі

УЕФА вызначыў арбітраў на чарговыя адборавыя матчы чэмпіянату свету. 27 сакавіка сустрэчу зборных Беларусі і Эстоніі рассудзіць ірландская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць рэферы ФІФА Роберт Хенесі. Яго асістэнтамі стануць Ален Лінч і Эмет Дзінан, рэзервовы суддзя – Роберт Харві. Гульня на полі менскага стадыёна „Дынама” пачнецца а 20-й. Для беларусаў гэта будзе першы паядынак адборавага турніру сусветнага першынства. Эстонскія футбалісты свой стартавы матч у кваліфікацыйнай групе D правялі 24 сакавіка ў польскім Любліне, буйна прайграўшы зборнай Чэхіі – 2:6.

Міка Зібанежад – 1-ы гулец НХЛ за 78 гадоў з 6 ачкамі ў 2 матчах запар з адным супернікам

Форвард „Рэйнджэрс” Міка Зібанежад набраў 6 (3+3) ачкоў у матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ супраць „Філадэльфіі” (8:3). Ён дамогся такога выніку ў другім матчы супраць „Флайерс” запар. 17 сакавіка ён набраў 3+3 у выйграным нью-ёркцамі матчы з лікам 9:0. 27-гадовы швед усяго толькі трэці гулец у гісторыі НХЛ, каму ўдавалася набраць па 6 ачкоў у 2 запар гульнях з адным супернікам. Да яго гэта былі Джо Мэлоўн („Квэбэк”, сезон-1919/20 у матчы з „Таронта”) і Даг Бэнтлі („Чыкага”, сезон-1942/43 у матчы з „Рэйнджэрс”).

СКА: тры матчы чэмпіянату Беларусі зноў перанесены

Менскі СКА паведаміў пра новыя пераносы матчаў чэмпіянату Беларусі па гандболе. „У раскладзе чэмпіянату Беларусі зноў змены. З-за каронавіруса ў нашай камандзе перанесены наступныя матчы СКА – з РГУОР-Зборная-2002, „Кронанам” і „Мяшкоў Брэст”, – гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта СКА.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pressball.by