Ягор Шрамкоў выйграў бронзу на этапе КС па спартовай гімнастыцы
Беларус Ягор Шрамкоў выйграў бронзу на этапе Кубка свету па спартовай гімнастыцы, які завяршыўся ў Германіі. Медальным для беларуса стаў апорны скачок. У фінальных стартах Ягор Шрамкоў зарабіў 14,749 бала. Перамог украінец Ігар Радзівілаў. Апярэдзіў беларускага спартсоўца і прадстаўнік Дамініканскай Рэспублікі Одрыс Рэес. Яшчэ адзін беларус Дзмітрый Гурыновіч у апорным скачку стаў дзевятым, спыніўшыся па-за кваліфікацыі.
Беларусы прайгралі сенегальцам на чэмпіянаце свету па пляжным футболе
Зборная Беларусі па пляжным футболе пацярпела першую паразу на чэмпіянату свету ў парагвайскім Асунсьоне. У першай трэці матчу з камандай Сенегала беларусы прапусцілі два мячы, затым Алег Гапон скараціў разрыў, а ў заключным перыядзе сенегальцы вызначыліся яшчэ 5 разоў, на што беларусы адказалі толькі голам Ігара Брыштэля – 2:7. У іншым паядынку другога тура папярэдняй групы С каманда Расеі з лікам 1:4 саступіла зборнай ААЭ, якую на старце беларусы абыгралі з вынікам 5:1.
Украінка Яраслава Магучых стала лепшай спартоўкай 2019 года ў намінацыі „Узыходзячая зорка”
Украінская спартоўка Яраслава Магучых стала лепшай спартоўкай свету. Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) назвала 18-гадовую чэмпіёнку пераможцай у намінацыі „Узыходзячая зорка”. Узнагароду дзяўчыне ўручыў у Манака першы віцэ-прэзідэнт федэрацыі украінец Сяргей Бубка. На чэмпіянаце свету ў Досе Магучых у скачках у вышыню ўсталявала юніёрскі рэкорд свету (2,04) і выйграла сярэбраную ўзнагароду.
Першая тройка рэйтынгу Жаночай тэнісная асацыяцыі не змянілася
У абноўленым рэйтынгу ВТА ад 25 лістапада ў першай дзесятцы зменаў не адбылося. Лепшая з беларусак Арына Сабаленка па-ранейшаму займае 11-е месца. Лідыруе Эшлі Барці (Аўстралія), другой ідзе Караліна Плішкава (Чэхія), на трэцім месцы Наомі Осака з Японіі.
У абноўленым мужчынскім рэйтынгу АТП лепшы з беларусаў Ягор Герасімаў па-ранейшаму займае 98-е месца. Першай ракеткай свету застаўся іспанец Рафаэль Надаль. Другі – серб Новак Джокавіч, трэцім ідзе швайцарац Роджэр Федэрэр.
ЦСКА Віктара Ганчарэнкі не прайграе пяць матчаў запар
У матчы 17-га тура чэмпіянату Расеі ЦСКА абыграў „Крылы Саветаў” – 1:0. Гэта пяты матч каманды Віктара Ганчарэнкі без паразаў. У апошні раз ЦСКА прайграў 27 кастрычніка, саступіўшы „Дынама”. Свой наступны матч маскоўскі клуб правядзе 28 лістапада. ЦСКА прыме „Лудагорац” ў гульні групавога этапу Лігі Еўропы.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя