Ягор Зубовіч падпісаў кантракт з „Дынама” Менск
Ягор Зубовіч, які ў аднабаковым парадку разарваў кантракт з польскай „Ягелоніяй„, падпісаў пагадненне з менскім „Дынама”. Тэрмін кантракту – да канца 2016 года.
У мінулым сезоне 26-гадовы нападнік выступаў на правах арэнды за „Слуцк”, у складзе якога правёў 26 матчаў, забіў у іх 8 мячоў і аддаў 4 галявыя пасы.