Ягор Зубовіч вярнуўся ў „Нёман”
Нападнік Ягор Зубовіч падпісаў кантракт на год з „Нёманам”.
Фота football.by
Мінулы сезон форвард правёў за межамі Беларусі, падпісаўшы ў лютым гадавы кантракт з талдыгарганскім „Жетысу”, дзе згуляў 19 матчаў і забіў 1 гол.
Італьянскі мільярдэр хоча інвеставаць у „Крумкачы”
Італьянскі бізнэсмэн Маўрыцыа Міан, які раней абвясціў пра намер інвеставаць у беларускі футбольны клуб, і яго партнёр, экс-футбаліст зборнай Віталь Кутузаў, зацікавіліся НФК „Крумкачы”, перадае tut.by. Праўда, як распавёў Віталь Кутузаў, у патэнцыйных інвестараў ёсць важная ўмова, пры якой яны гатовыя прыйсці ў беларускі футбол. Яны разлічваюць, што ўжо ў гэтым сезоне „Крумкачы” будуць выступаць у вышэйшай лізе. Камерцыйны дырэктарам „Крумкачоў” Юрый Турэйка пацвердзіў, што Маўрыцыа Міан сапраўды праяўляе цікавасць да беларускага клуба.
Сабаленка і Мертенс сталі пераможцамі парнага разраду Australian Open
Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізе Мертенс сталі пераможцамі жаночага парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. У вырашальным матчы беларуска-бельгійскі тандэм перайграў чэшскі дуэт Барбара Крейчыкава / Кацярына Сінякова – 6:4, 6:3.
Расейскі тэнісіст Данііл Мядзведзеў прабіўся ў фінал мужчынскага адзіночнага разраду Australian Open. У другім паўфінале расеец, які займае 4-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграў грэка Стефанаса Цыцыпаса, у якога 6-е месца ў рэйтынгу АТР, – 6:4, 6:2, 7:5. 21 лютага ў вырашальным паядынку Данііл Мядзведзеў сустрэнецца з першай ракеткай планеты сербам Новакам Джокавічам.
Максім Сушко дэбютаваў у НХЛ у матчы, у якім „Філадэльфія” саступіла „Рэйнджэрс”
Беларускі форвард Максім Сушко дэбютаваў у НХЛ. Гэта адбылося ў матчы, у якім „Філадэльфія” на сваёй пляцоўцы саступіла „Рэйнджэрс”. Сушко правёў на пляцоўцы 5 хвілін 55 секунд і здзейсніў адзін сілавы прыём.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя