Яна Максімава святкавала перамогу на Кубку Беларусі па шматборствах



Па выніках пройдзеных відаў пераможца занесла ў свой актыў 5892 ачкі. Максімава не дацягнула да алімпійскага кваліфікацыйнага нарматыву, які складае 6420 ачкоў.

Беларускія баскетбалісткі саступілі расейкам у таварыскім матчы.

Пасля першай паловы гульні падначаленыя Наталлі Трафімавай выйгравалі з розніцай у сем ачкоў, а пасля вялікага перапынку расійскія баскетбалісткі перахапілі ініцыятыву і ў выніку перамаглі з перавагай у тры балы – 70:67. Самай выніковай у складзе беларусак стала Марыя Папова, якая набрала 21 ачко. Сення беларускія і расійскія баскетбалісткі зноў сустрэнуцца ў Менску. Пасля гэтых гульняў зборная Беларусі возьме курс на іспанскую Валенсію, дзе 17 чэрвеня стартуе ў 38-м жаночым чэмпіянаце Еўропы. У першым паядынку папярэдняй групы А беларускі згуляюць з дзеючым чэмпіёнам Старога Свету камандай Іспаніі.

Хакеісты менскага „Дынама” згуляюць у „фінале чатырох” Кубка Салея

Хакеісты менскага „Дынама” згуляюць у „фінале чатырох” Кубка Салея ў якасці ўладальнікаў трафея. У маючых адбыцца спаборніцтвах прымуць удзел 12 камандаў, якія прадстаўляюць экстралігу. На першай стадыі яны будуць падзеленыя на дзве групы па шэсць каманд і згуляюць аднакругавы міні-турнір па прынцыпе кожны з кожным.

Размеркаванне па групах на папярэднім этапе турніру такое:

Група А: „Юнацтва” (Менск), „Шахцёр” (Салігорск), „Дынама” (Маладзечна), „Нёман” (Гародня), „Брэст”, „Ліда”.

Група Б: „Гомель”, „Металург” (Жлобін), „Хімік” (Наваполацк), „Лакаматыў” (Орша), „Магілёў”, „Віцебск”.

Матчы „Фіналу чатырох” пройдуць 14 і 15 жніўня. Пуцёўкі ў дадзеную стадыю гарантавана атрымаюць пераможцы груп.

Рафаэль Надаль выйшаў у паўфінал „Ралан Гарос”

У Парыжы завяршыўся чвэрцьфінальны матч „Ралан Гарос”, у якім іспанец Рафаэль Надаль нанёс паразу аргенцінцу Дыега Шварцману – 6: 3, 4: 6, 6: 4, 6: 0. Матч працягваўся 2 гадзіны 48 хвілін.

Паўлу Фансека стане галоўным трэнерам „Тотэнхэма”

Былы галоўны трэнер „Ромы” Паўлу Фансека можа ўзначаліць „Тотэнхэм”. Перамовы знаходзяцца ў завяршальнай стадыі. Фансека развітаўся з „Ромай” па завяршэнні сезона-. На яго месца ў каманду прыйшоў іншы партугальскi спецыяліст – Жазэ Мурынью. „Лацыё” прызначыў Маўрыцыа Сары на пасаду галоўнага трэнера каманды. Аб тэрміне пагаднення з 62-гадовым італьянскім спецыялістам не паведамляецца. На пасадзе галоўнага трэнера „Лацыё” Сары змяніў суайчыннік Сімоне Індзагі, пад кіраўніцтвам якога рымская каманда заняла шостае месца ў мінулым сезоне чэмпіянату Італіі. 3 чэрвеня Індзагі пакінуў клуб і ўзначаліў міланскі „Інтэр”. У сваю чаргу Філіпа Індзагі стаў галоўным трэнерам „Брэшыа”.

Рашэнне аб допуску заўзятараў на Алімпіяду ў Токіо будзе прынята да канца чэрвеня

Рашэнне аб допуску японскіх заўзятараў на Алімпійскія гульні ў Токіа будзе прынята да канца чэрвеня. Пра гэта пасля другога дня пасяджэння выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) заявіў выканаўчы дырэктар арганізацыі Крыстаф Дзюбі. На будучую Алімпіяду могуць быць дапушчаныя толькі жыхары Японіі. Замежным заўзятарам было адмоўлена ў наведванні спаборніцтваў у сувязі з пандэміяй каронавiруса. Алімпійскія гульні ў Токіа пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя