Яна Несцерава выйграла бронзу на Кубку свету па хай-дайвінгу
Беларуская спартоўка Яна Несцерава выйграла бронзавую ўзнагароду Кубка свету па хай-дайвінгу – скачках у ваду з экстрэмальных вышынь.
Турнір праходзіў у рамках Фестывалю водных відаў спорту ў Абу-Дабі (ААЭ). Апярэдзіць беларуску ўдалося аўстралійцы Рыяне Іфланд і канадцы Молі Карлсан. Чэмпіёнка ўжо два гады не ведае паразаў. Дзякуючы гэтаму выступленню беларуска адабралася на чэмпіянат свету, які ў маі прыме японская Фукуока.
Беларускі гандбаліст Мікіта Вайлупаў прэтэндуе на месца ў сімвалічнай зборнай свету 2021 года
Правы крайні гандбольнай зборнай Беларусі і клуба „Мяшкоў Берасце” Мікіта Вайлупаў прэтэндуе на трапленне ў сімвалічную зборную свету за 2021 год. Беларускі гандбаліст уключаны ў спіс для галасавання, якое адзінаццаты год запар праводзіць партал handball-planet.com. У апытанні па вызначэнні лепшага гульца і сімвалічнай зборнай бяруць удзел журы, а таксама балельшчыкі з усяго свету. Свой голас за кандыдатаў можна аддаць да 10 студзеня.
Чэмпіянат НХЛ прыпынены да Калядаў
Чэмпіянат НХЛ прыпынены да Калядаў. Прычына – абвастрэнне сітуацыі з COVID-19. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Лігі. НХЛ і Асацыяцыя гульцоў Нацыянальнай хакейнай лігі паведамілі, што гульні, запланаваныя на 23 снежня, адкладзены, каб пачаць калектыўныя канікулы пасля матчаў 21 снежня. Клубы сыходзяць на выходныя з 22 па 25 снежня. 26 снежня ўсе хакеісты і персанал здадуць тэсты на COVID-19. 27 снежня, калі абстаноўка з заражэннямі будзе стабільная, пачнуцца матчы рэгулярнага сезону.
Дзяніс Палякоў пакінуў „Кайрат”
30-гадовы беларускі абаронца Дзяніс Палякоў пакінуў алмацінскі „Кайрат”, — паведамляе тэлеграм-канал „Родны футбол. Футбол Беларусi”. Дзяніс Палякоў перайшоў у алмацінскі клуб у жніўні мінулага года. За гэты час ён паспеў выйграць з „жоўта-чорнымі” чэмпіёнства і Кубак краіны. Усяго за „Кайрат” правёў 51 матч, у якіх вызначыўся 4 забітымі галамі, а таксама 2 галявымі перадачамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: БелТА