Яна Якубовіч – абсалютная пераможца па шашках-100



Беларуска Яна Якубовіч стала абсалютнай пераможцай 21-га юніёрскага чэмпіянату Еўропы па шашках-100 у Варшаве.

Спаборніцтвы ў Варшаве праходзілі ў пяці ўзроставых групах па класічнай праграме, бліц і Рапіда. Беларускія гульцы заваявалі 10 залатых, 7 сярэбраных і 5 бронзавых медалёў і сталі другімі ў камандным заліку, саступіўшы толькі зборнай Расеі. У юніёрскім чэмпіянаце прынялі ўдзел 357 спартсменаў з 15 краін.

Арына Сабаленка па-ранейшаму дзявятая

У абноўленым рэйтынгу ВТА ад 12 жнiўня беларуска Арына Сабаленка па-ранейшаму знаходзіцца на дзявятым месцы, а Вікторыя Азаранка апусцілася на 40-ю пазіцыю. Лідарства ў рэйтынгу захапіла японка Наомі Осака. Другое месца за Эшлі Барці (Аўстралія). Трэцяя Караліна Плішкава з Чэхіі.

Вера Лапко прыпыніла выступу з-за хранічнай траўмы калена. Беларуская тэнісістка ўжо не будзе гуляць у гэтым сезоне. Прычынай стала хранічная траўма калена. Два тыдні таму беларуска замарозіла свой рэйтынг. Цяпер па версіі Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) Вера Лапко знаходзіцца на 135-м месцы.

Пяціборка Ірына Прасянцова заваявала бронзу на ЧЕ і атрымала ліцэнзію на Алімпіяду

Ірына Прасянцова заваявала бронзу на чэмпіянаце Еўропы па сучасным пяціборстве і атрымала імянную ліцэнзію на XXXII летнюю Алімпіяду ў Токіа. У фінале спаборніцтваў у ангельскім Баце беларуска ўпэўнена пачала выступленне, заняўшы першае месца ў фехтаванні. Ірыне Прасянцовай не ўдалося патрапіць на прызавыя месцы ў плаванні, канкуры і бегу са стральбой, але заробленых ачкоў ёй хапіла, каб стаць бронзавым прызёрам. Першае месца заняла Лаура Асадаўскайтэ з Літвы, а срэбраны медаль заваявала Кейт Фрэнч з Вялікабрытаніі.

Іван Брынза заваяваў золата юніёрскага ЧС па акадэмічным веславанні ў Токіа

Беларус Іван Брынза заваяваў залаты медаль юніёрскага чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні, які завяршыўся ў Токіа. У класе лодак-адзіночак ён упэўнена выйграў кваліфікацыйны і паўфінальны заезды. У вырашальнай стадыі Іван Брынза ўжо на адзнацы 1500 м значна апярэджваў сваіх супернікаў. Срэбным прызёрам стаў бельгіец Трыстан Вандэнбуш, а бронза дасталася Ціму Роту з Швейцарыі.

«Баварыя» дамовілася з «Інтэрам» аб арэндзе харвацкага хаўбека Івана Перышыча

30-гадовы харвацкі хаўбек міланскага «Інтэра» Іван Перышыч блізкі да пераходу ў мюнхенскую «Баварыю». Клубы дамовіліся аб арэндзе з правам выкупу, цяпер гульцу трэба прайсці медагляд. У мінулым сезоне паўабаронца правёў 45 матчаў за «Інтэр», забіў 9 галоў і аддаў 4 галявыя перадачы.

Беларускае Радыё Рацыя