Яшчэ два медалі беларускіх штангістаў



Яшчэ два медалі зававалі беларускія штангісты на чэмпіянаце Еўропы, што праходзіць у сталіцы Грузіі Тбілісі. Дар’я Пачобут стала бронзавай прызёркай у вагавай катэгорыі да 75 кг, набраўшы суму 247 кг (117+130). Чэмпіёнкай тут стала іспанка Лідзія Валянціні. Яшчэ адна беларуска Дар’я Навумава заняла чацьвёртае месца.

Яшчэ адзін бронзавы медаль для Беларусі прынёс Аляксандр Венскель у катэгорыі да 94 кг. Ён набраў у двухбор’і 386 кг (177+209). Чэмпіёнам стаў летувіс Аўрымас Дзідзбаліс – 403 кг.

Беларускае Радыё Рацыя