Яшчэ дзве бронзы беларускіх грацыяў
У заключны дзень чэмпіянату свету па мастацкай гімнастыцы ў турэцкім Ізміры беларуская зборная заваявала дзве ўзнагароды ў групавых спаборніцтвах. Спачатку беларуская каманда, за якую выступалі Ксенія Чалдышкіна, Ганна Дудзянкова, Марына Кадобіна, Марыя Коцяк, Валерыя Пішчэліна і Арына Цыцыліна заняла трэцяе месца ў практыкаванні з булавамі, а затым стала ўладальнікам бронзы ў практыкаванні з мячамі і стужкамі. У першай з гэтых намінацый чэмпіёнкамі свету сталі іспанкі, а другімі былі ізраільцянкі, ў другім відзе праграмы перамаглі расейскія гімнасткі, пакінуўшы срэбра балгарскім дзяўчатам.
Беларускае Радыё Рацыя