Ясінскі назваў склад моладзевай каманды на чэрвеньскія матчы
Галоўны трэнер Сяргей Ясінскі вызначыўся з пашыраным спісам гульцоў, выкліканых на чэрвеньскія матчы супраць Расеі і Андоры. Таварыскі матч супраць Расеі адбудзецца 15-га чэрвеня ў Барысаве на стадыёне „Гарадскі”, а гульня кваліфікацыі моладзевага чэмпіянату Еўропы-2025 супраць Андоры адбудзецца на выездзе 20-га чэрвеня на Нацыянальным стадыёне. Збор каманды працягнецца з 12 па 22 чэрвеня. Галоўны трэнер уключыў у пашыраны склад моладзевай каманды 28 футбалістаў. У тым ліку брамніка берасцейскага «Дынама»
Міхаіла Казакевіча, абаронцу гарадзенскага «Нёмана» Ягора Пархоменку і яго аднаклубніка паўабаронцу Антона Сучкова.
Паўабаронцы: Руслан Лісаковіч („Дынама”, Махачкала, Расея) Кірыл
Канчатковы спіс з 23 футбалістаў вызначыцца на наступным тыдні, паведамляе прэс-служба АБФФ.
„Рэал” і Себальяс блізкія да падаўжэння кантракту на 3 гады
Паўабаронца Дані Себальяс блізкі да падпісання новай дамовы з „Рэалам” тэрмінам на тры гады, паведамляе Marca. Себальяс быў блізкі да сыходу з „Рэала”, але сітуацыю рэзка змяніў званок кіраўніцтва клуба. У мінулы панядзелак босы „сметанковых” звязаліся з асяроддзем гульца і палепшылі прапанову, а таксама заявілі, што вераць у яго. Дані не чакаў такіх дзеянняў. З-за іх меркаванне Себальяса аб будучыні змянілася. Цяпер ён лічыць, што падпісанне новага кантракта з „Рэалам” – найлепшы варыянт. Канчатковае рашэнне будзе прынятае на гэтым тыдні. Тэрмін дзейнага кантракту паўабаронцы з „Рэалам” заканчваецца ў чэрвені. Себальяс гуляе за „Рэал” з 2017 года, два сезоны ён правёў на правах арэнды ў „Арсенале”. На рахунку 26-гадовага футбаліста 1 гол і 8 выніковых перадач у 45 матчах за мадрыдскі клуб ва ўсіх турнірах.
Фарм СКА абыграў „Гомель” і перавёў серыю за бронзу ў пяты матч
БДУФК-СКА-РГУАР нанёс паразу”Гомелю” ў чацвёртым матчы серыі за бронзу чэмпіянату Беларусі — 39:33. Фарм-клуб СКА зраўняў лік у супрацьстаянні да трох перамог – 2:2. Уладальнікаў бронзавых медалёў вызначыцца ў пятай сустрэчы.
Боўбель правядзе наступны сезон у „Брэсце”
„Брэст” дасягнуў дамоўленасці з нападнікам Віктарам Боўбелем (1998) аб новым кантракце. Форвард працягне выступаць за каманду ў наступным сезоне. 24-гадовы нападнік ў мінулым сезоне паказаў найлепшы вынік у сваёй кар’еры. У 58 матчах Боўбель набраў 26 (12+14) ачкоў і стаў другім бамбардзірам берасцейскага калектыву. Паказчык карыснасці – „14”. Раней форвард выступаў за салігорскі „Шахцёр”, Беларусь U-20, мінскае „Дынама” і „Дуб’юк Файтынг” з галоўнай юніёрскай хакейнай лігі ЗША (USHL). Акрамя таго, Віктар мае досвед выступу на міжнародным узроўні – 6 гульняў за нацыянальную зборную, – перадае сайт ФХБ.
Беларускае Радыё Рацыя
