Яўген Гутаровіч выйграў этап гонкі ў Габоне
Беларускі велагоншчык французскай каманды „Брэтань” Яўген Гутаровіч выйграў пяты этап гонкі першай катэгорыі „Трапікале Аміса Бонга”, якая праходзіць па дарогах Габона. У фінішным спрынце беларус апярэдзіў француза Йаана Жэнэ і бельгійца Ціма Дэ Троера. Раней Гутаровіч ужо станавіўся другім на трэцім этапе, які выйграў яго партнёр па камандзе Даніэл Маклэй. Наперадзе гоншчыкаў чакаюць яшчэ тры этапы, уключаючы камандавую гонку. Яўген Гутаровіч ёсць адным з фаварытаў у барацьбе за перамогу ў выніковым ачковым заліку.
Беларускае Радыё Рацыя