Яўген Гутаровіч выйграў стартавы этап „Туру Польшчы”



Стартавы этап велашматдзёнкі „Тур Польшчы” паміж гарадамі Гданьск і Быдгашч стаўся багаты на калізіі і завалы. Незадоўга да фінішу спартоўцы трапілі ў сапраўдны шторм. Былі і град, і дождж, і моцны сустрэчны вецер. Дарогу ледзь не перагарадзіла дрэва, якое ўпала на асфальт. Але арганізатары не сталі спыняць этап. І ў выніку ўсё завяршылася групавым фінішам. Больш за ўсіх сілаў захаваў беларускі спрынтар Яўген Гутаровіч, Гэта першая перамога беларускіх гоншчыкаў у сезоне на гонках серыі „Сусветнага туру”. Майку лідара „Тура Польшчы” атрымаў у сваё распараджэнне аўстрыяк Маціяс Крыжак, які ўдзельнічаў у адрыве. Гутаровіч размяшчаецца на другой пазіцыі ў агульным заліку.

Беларускае Радыё Рацыя