„Ёкерыт” абыграў мінскае „Дынама” ў авертайме
Фінскі „Ёкерыт” абыграў у чэмпіянаце КХЛ мінскае „Дынама” ў авертайме — 2:1. Дзяніс Мосалеў адкрыў лік на 3-й хвіліне, але ўжо на 9-й Давід Скленічка аднавіў раўнавагу. Да заканчэння трэцяга перыяду заўзятары больш закінутых шайбаў не пабачылі. У авертайме гаспадары пляцоўкі вырвалі перамогу. Заўтра на „Мыцішчы Арэне” „Дынама” згуляе з кітайскім „Куньлунем”.
Баскетбалісты „Цмокi-Мінск” выйшлі ў фінал Кубка Беларусі
Баскетбалісты „Цмокi-Мінск” сталі першымі фіналістамі розыгрышу Кубка Беларусі. У першым паўфінале дзейныя ўладальнікі трафея „Цмокi-Мінск” абгулялі магілёўскі „Барысфен” з лікам 82:74. Гэта сустрэча стала паўтарэннем фінальнага паядынку мінулага кубкавага турніру, у якім „драконы” перамаглі магіляўчан з вынікам 83:79, заваяваўшы свой 12-ы запар Кубак Беларусі.
Хакеісты НХЛ прапусцяць Алімпіяду-2022
Хакеісты, якія выступаюць у НХЛ, не паедуць на Гульні-2022 у Пекіне. Такая інфармацыя змяшчаецца ў афіцыйным лігі акаўнта ў Twitter.
Адпаведнае рашэнне прынялі НХЛ і прафсаюз ігракоў у сувязі з ростам выяўленых выпадкаў каранавіруса. Нагадаем, што колькасць гульцоў, якія знаходзяцца ў COVD-пратаколе на дадзены момант, ужо перавышае 100 чалавек.
Гульцы НХЛ бралі ўдзел у Алімпіядах у 1998, 2002, 2006, 2010 і 2014 гадах. У 2018 годзе турнір у Пхенчхане адбыўся без іх.
Беларускае Радыё Рацыя