Юлія Апанасовіч стала другой на турніры па боксе памяці Умаханава
Беларуска Юлія Апанасовіч (вагавая катэгорыя 51 кг) стала другой на 21-м міжнародным турніры па боксе памяці Умаханава, які завяршыўся ў Расеі. У паядынку за залаты медаль беларуска саступіла італьянцы Каміле Фада 1:4. Бронзавыя ўзнагароды ў скарбонку зборнай Беларусі прынеслі Аліна Вэбер (69 кг) і Вікторыя Кебікава (75 кг).
Арына Сабаленка паднялася на 9-е месца ў рэйтынгу WTA
Беларуска Арына Сабаленка паднялася на 9-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). На мінулым тыдні Арына Сабаленка была 10-й. Вікторыя Азаранка апусцілася на адзін радок і займае цяпер 39-е месца, Аляксандра Сасновіч на 46-й пазіцыі, Вера Лапко – на 135-м месцы ў сусветным рэйтынгу. Топ-3 рэйтынгу WTA: 1. Эшлі Барці (Аўстралія) – 6605 ачкоў. 2. Наомі Осака (Японія) – 6228. 3. Караліна Плішкава (Чэхія) – 6055.
Таксама апублікаваны абноўлены рэйтынг АТП. У ім па-ранейшаму лідыруе серб Новак Джокавіч, а лепшы з беларусаў – Ілля Івашка – займае 125 месца.
Зборная Беларусі прайграла камандзе Літвы
У другім матчы чэмпіянату Еўропы па баскетболе сярод дзяўчат, чый узрост не перавышае 20 гадоў, зборная Беларусі прайграла камандзе Літвы – 48:55. У першай сустрэчы нашы дзяўчаты буйна саступілі венгеркам (50:82).
Беларускія плыўцы занялі трэцяе месца ў эстафеце на этапе КС у Токіо
Беларуская каманда ў складзе Мікіты Цмыга, Іллі Шымановіча, Аксаны Дзямідавай і Аліны Змушка заняла трэцяе месца ў камбінаванай эстафеце 4х100 м на першым этапе Кубка свету ў Токіа. Золата ў атлетаў з Японіі, другое месца заняла зборная Аўстраліі. Таксама бронзавы медаль на рахунку Аліны Змушка, якая паказала трэці вынік на дыстанцыі 50 м брасам. Раней Ілля Шымановіч выйграў залатыя ўзнагароды на дыстанцыях 100 і 50 м брасам. Бронза на рахунку Мікіты Цмыга ў заплыве 50 м на спіне.
Абаронца Хары Магуайр перайшоў у „Манчэстар Юнайтэд” за рэкордныя 80 млн фунтаў
Абаронца „Лестара” Хары Магуайр працягне кар’еру ў „Манчэстар Юнайтэд”. Гулец падпісаў кантракт з клубам да 2025 года з опцыяй падаўжэння яшчэ на адзін сезон. Спартовец будзе зарабляць 5,5 млн еўра ў год. Раней стала вядома, што „МЮ” заплаціў за трансфер Магуайра 80 млн фунтаў. Гэта самы дарагі трансфер абаронцы ў гісторыі футбола.
Беларускае Радыё Рацыя