Юлія Гатоўка выйшла ў асноўную сетку турніру ВТА ў Варшаве
У фінале беларуска абыграла расіянку Валерыю Савіных — 4:6, 6:4, 6:2. Матч доўжыўся 2 гадзіны і 15 хвілін. Таксама ў наступны раўнд прайшлі Аляксандра Сасновіч і Лідзія Марозава. Беларускі дуэт у двух сэтах адолеў японку Ніа Хібіна і грузінку Аксану Калашнікаву — 6:1, 7:5. Матч доўжыўся 1 гадзіну і 12 хвілін.
Лёсаванне Кубка Беларусі.
У Доме футбола адбылося лёсаванне наступнай стадыі Кубка краіны.
Пары супернікаў апынуліся наступныя: БАТЭ – Астравец (Д2), Іслач – Арсенал (Д2), Шахцёр – Дынама Брэст, Ніва (Д2) — Тарпеда-БелАЗ, Нёман – Славія, Віцебск (Д2) – Слуцк, Мінск – Днепр (Д2), Дынама Мінск — Асіповічы (Д2).
Паядынкі 1/8 фіналу адбудуцца 28-30 ліпеня, аднак сустрэчы з удзелам беларускіх каманд, якія выступаюць паралельна ў еўракубках (БАТЭ, „Нёмана” і жодзінскага „Тарпеда”), перанесены на больш позні тэрмін.
„Энергетык-БДУ” пацвердзіў пераход Абдукадзіра Хусанава ў „Ланс”
Абаронца у складзе „студэнтаў” правёў 35 матчаў у чэмпіянаце, дзе вызначыўся 4 галамі і 4 асістамі. Таксама на яго рахунку 2 паядынкі ў Кубку Беларусі. У сакавіку 19-гадовы абаронца ў складзе маладзёжнай зборнай Узбекістана стаў чэмпіёнам Азіі, забяспечыўшы сабе права прыняць удзел і на чэмпіянаце свету. Дарэчы, там Узбекістан прабіўся ў плэй-оф, але ў 1/8 фіналу пацярпеў паразу. У чэрвені Хусанаў таксама дэбютаваў і за нацыянальную зборную. „Ланс” у мінулым сезоне сенсацыйна ўзяў срэбраныя медалі і кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Па некаторай інфармацыі „Энергетык”-БДУ мог атрымаць за Хусанава 100 тысяч еўра. Такая сума фігуруе ў профілі абаронцы на партале transfermarkt.
Заі Сідзібэ перайшоў у барысаўскі БАТЭ
Навабранцам „жоўта-сініх” стаў 21-гадовы хаўбек з Кот-д’Івуара. Сідзібэ з’яўляецца выхаванцам акадэміі „Leader foot” з Абіджана (Кот-д’Івуар). На радзіме паўабаронца выступаў за клуб „Ганьёа” з аднайменнага горада.
Мінскае „Дынама” правядзе першы спарынг перадсезонкі на „Алімпік-Арэне”. Уваход па спісах
Першы матч перадсезонкі „зуброў” адбудзецца 31 ліпеня, у 17:00. На „Алімпік-Арэне” „бела-блакітныя” згуляюць з „Адміралам”. У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў на трыбунах уваход будзе ажыццяўляцца строга па спісах. Таксама для заўзятараў дадаткова будзе разыграна 50 квіткоў у сацсетках клуба.
Шэйн Прынс прайшоў медагляд у маскоўскім „Спартаку”
30-гадовы форвард зборнай Беларусі прыбыў у Маскву і прайшоў медыцынскае абследаванне. Нападнік далучыцца да „Спартака” на вучэбна-трэніровачным зборы. У мінулым сезоне хакеіст набраў 35 (17+18) ачкоў у 50 матчах рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.
Беларускае Радыё Рацыя
