Юнацкая Беларусь прайграла Ірляндыі
Юнацкая дружына Беларусі (U-17) ў другім матчы адборавага элітнага раўнду саступіла равеснікам з Ірляндыі – 1:3. Пасля стартавай вікторыі над палякамі 2:0 беларусы лічыліся фаварытамі, але ня здолелі ўзяць брытанскі бар’ер.
На 32-й і 42-й хвілінах беларускія юнакі прапусцілі два мячы, на якія здолелі адказаць яшчэ ў першым тайме трапным стрэлам Бахара. Аднак у другой палове на 77-й хвіліне ірляндцы замацавалі сваю перавагу. Пазней Грэцыя выйграла ў Польшчы – 1:0.
Пасля двух тураў Ірляндыя і Грэцыя маюць 4 ачкі, у Беларусі 3, Польшча без пунктаў. Астатні матч у польскім горадзе Вронкі беларусы правядуць супраць Грэцыі 26 сакавіка. Беларусь для выхаду ў наступны раўнд задаволіць толькі перамога.
Беларускае Радыё Рацыя