Юнацкая зборная Беларусі па баскетболе разграміла каманду Албаніі
Мужчынская зборная Беларусі (U-15) разграміла каманду Албаніі на старце турніру ФІБА Скілз Чэлендж-2021 – 160:126. У беларусаў у складзе гулялі Кірыл Баранчэяў, Сцяпан Абрамовіч, Антон Калякін, Яўген Калюшык і Ягор Комлач. У групе Е зборная сустрэнецца 16 кастрычніка з Аргенцінай, а 18 кастрычніка з Манголіяй. Па выніках групавога этапа па 2 лепшых каманды з кожнай групы выйдуць у 1/8 спаборніцтваў.
Сталі вядомыя зарплаты легіянераў Дынама Менск у КХЛ
Апублікаваныя дадзеныя пра заробкі легіянераў менскага „Дынама”. Форвард „зуброў” Тэйлар Бэк за гэты сезон заробіць 627 тысяч даляраў, абаронца менчукоў Лукас Бенгцан атрымае такую ж суму – 627 тысяч даляраў, нападнік Марыё Кемпе атрымлівае 600 тысяч даляраў, а форвард Мальце Стрэмваль – 557 тысяч. З гульцоў з беларускім пашпартам самы вялікі заробак атрымлівае Шэйн Прынс з „Аўтамабіліста” – 835 тысяч даляраў за год.
Галоўны трэнер „Смаргоні” Ігар Трухаў, а таксама чатыры футбалісты заразіліся каронавірусам
Галоўны трэнер „Смаргоні” Ігар Трухаў і чатыры гульца каманды заразіліся каронавірусам. Тэсты выявілі захворванне ў галкіпера Данііла Шапко, абаронцы Задзі Бэнітэ, паўабаронцаў Дзмітрыя Сібілева і Данііла Сілінскага. Да гульні вышэйшай лігі з „Віцебскам”, якая пройдзе 16 кастрычніка, „Смаргонь” рыхтуюць Леанід Ковель і Уладзімір Кухлей, паведамляе прэс-служба клуба.
Салігорскі „Шахцёр” згуляе матчы другога раўнду кваліфікацыі валейбольнай Лігі чэмпіёнаў
Згуляныя ўсе матчы ў адказ першага раунда кваліфікацыі валейбольнай Лігі чэмпіёнаў сярод мужчын новага сезона. На старт турніру выйшлі 16 каманд. Салігорскі „Шахцёр” выйграў абодва паядынкі і прайшоў у другі раунд. Апанентам будзе балгарскі „Хебар”. Першыя матчы другога раўнду кваліфікацыі пройдуць у перыяд з 21 па 26 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя