Беларусь-U-17 сустрэнецца з Арменіяй, Славакіяй і Англіяй ў кваліфікацыі ЧЕ



Юнацкая зборная Беларусі па футболе (U-17) згуляе з аднагодкамі з Арменіі, Славакіі і Англіі ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы-2021/22.

Гэта стала вядома па выніках лёсавання, якое адбылося ў швейцарскім Ньёне. Беларусы патрапілі ў трынаццатую групу. У элітны раунд выйдуць дзве наймацнейшыя зборныя кожнай групы, а таксама чатыры лепшых каманды, якія занялі трэція месцы па выніках сустрэч з першай і другой зборнымі сваёй групы.

Сяргей Яромка пакінуў пасаду галоўнага трэнера моладзевай зборнай Беларусі

Сяргей Яромка пакінуў пасаду галоўнага трэнера моладзевай зборнай Беларусі. „Па выніках сустрэчы галоўнага трэнера моладзевай зборнай Беларусі з кіраўніцтвам БФФ было прынята рашэнне аб спыненні супрацоўніцтва па пагадненні бакоў.

Беларускі трэнер Міхаіл Мархель працягне працаваць з нацыянальнай зборнай краіны. Як паведамляе прэс-служба БФФ, Мархель застанецца на чале каманды да канца 2021 года.

Валейбалісткі „Мянчанкі” выбылі з Кубка ЕКВ

Валейбалісткі „Мянчанкі” саступілі венгерскаму „Вашашу-Обуда” з Будапешта ў матчы 1/8 фіналу Кубка ЕКВ з лікам 2:3 (25:21, 25:19, 20:25, 22:25, 14:6) і завяршылі еўракубкавы сезон. Самай выніковай валейбалісткай у беларусак стала Маргарыта Сцепаненка, якая набрала 21 ачко.

УЕФА прызначыў новых суддзяў на даігроўцы скандальнага матча „ПСЖ” і „Істанбул Башакшехір”

Апублікаваныя імёны суддзяў, якія будуць працаваць на даігроўцы матчу 6-га тура Лігі чэмпіёнаў паміж „ПСЖ” і „Істанбулам Башакшехірам”. Сустрэча, спыненая 8 снежня будзе дагуляная сёння, 9 снежня, пачатак у 20.55 па беларускім часе. Галоўным суддзёй будзе нідэрландзец Дані Макелен, яго асістэнтамі – суайчыннік Марыё Дыкс і паляк Марцін Бонек. Чацвёрты суддзя – Барташ Франкоўскі (Польшча).

Сустрэча паміж „ПСЖ” і „Істанбулам” была перапыненая на 14-й хвіліне. Галоўны арбітр матчу Авідыу Хацеган з Румыніі выдаліў з лаўкі памочніка трэнера турэцкага клуба П’ера Вебо. Як мяркуецца, падчас размовы чацвёрты суддзя Себасцьяну Калцеску назваў Вебо „чорным”, што абурыла прадстаўнікоў „Істанбула”. Гульцы абедзвюх каманд сышлі ў распранальні і адмовіліся вяртацца на поле.

Чэмпіён свету па самба Сцяпан Папоў звольнены з цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі „Стайкі”

Чэмпіён свету і Еўропы па самба, залаты медаліст Еўрапейскіх гульняў Сцяпан Папоў паведаміў аб сваім звальненні з цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі „Стайкі”.

„Рэжыму сёння ні вашыя медалі, ні тытулы не патрэбныя, не спакушайцеся. Гэта было даказана за апошнія тры месяцы. У кароткі тэрмін абясцэнілі заслугі і імёны легенд беларускага спорту, якія проста не прамаўчалі. Ім патрэбныя толькі пакорлівыя, маўклівыя прыхільнікі, якія падтрымліваюць толькі тое, што ім скажуць. Так што медалі, якія вы зарабляеце зараз, гэта кавалак жалеза на вашай шыі і кавалак хлеба, які вам за яго дасць гэты рэжым і абавязкова гэты хлеб забяруць, калі захочуць … У маўклівых гэта зрабіць прасцей за ўсё. Сёння можна за адно імгненне страціць больш каштоўную рэч – гэта аўтарытэт і рэпутацыю. Нагадаю, што вельмі шмат крутых спецыялістаў звольнілі за іх грамадзянскую пазіцыю, якія аддавалі сябе працы і цягнулі на сваіх плячах наш спорт. Тыя, каго на іх месца ставяць, хочуць толькі атрымліваць, камандаваць і патрабаваць. Сілком мілы не будзеш”, – напісаў Сцяпан Папоў у Інстаграм.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: UEFA via Getty Images