„Юнацтва” абыграла „Гомель” у матчы чэмпіянату Беларусі



Хакеісты „Юнацтва” на хатняй арэне абыгралі „Гомель” у чарговым матчы другога этапа чэмпіянату Беларусі па хакеі.

Асноўны час матчу ў сталіцы скончыўся з лікам 1:1, абедзве шайбы былі закінуты ў першым перыядзе: на гол капітана „Юнацтва” Андрэя Антонава адказаў форвард „рысей” Яўген Дадонаў. Авертайм пераможцу не выявіў, а ў серыі пасляматчавых кідкоў дакладней былі мінчане – пераможны буліт выканаў Аслан Раісаў.

У іншых сустрэчах чацвярга „Віцебск” у гасцях быў мацней за „Шахцёр” 4:2, а „Металург” разабраўся з „Нёманам” — 2:0.

Баскетбалісты „Цмокi-Мінск” прайгралі „Зеніту” у Адзінай лізе ВТБ

Баскетбалісты „Цмокi-Мінск” пацярпелі дзевятую паразу ў матчах рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ. Падначаленыя Расцілава Вергуна саступілі на пляцоўцы „Мінск-Арэны” аднаму з галоўных фаварытаў „банкаўскага” турніру „Зеніту” з Санкт-Пецярбурга – 74:90. Самым выніковым у складзе „цмокаў” стаў Яўген Бялянкоў, які набраў 21 ачко. Мінскія „Цмокi” займаюць 11-е месца сярод 12 удзельнікаў Адзінай лігі ВТБ. Свой наступны паядынак мінчане правядуць 6 сакавіка ў Казані.

«Барселона» згуляла ўнічыю з «Напалі»

У першым матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы „Барселона” прымала „Напалі”. Сустрэча праходзіла на стадыёне „Камп Ноў” у Барселоне і завяршылася з лікам 1:1. На 29-й хвіліне сустрэчы лік адкрыў польскі паўабаронца «Напалі» Пётр Зеліньскі. Феран Торэс рэалізаваў пенальці на 61-й хвіліне, зраўняўшы лік. Піцерскі „Зеніт” сустракаўся з іспанскім „Бецісам” на хатняй арэне і прайграў з лікам 2:3. «Беціс» адкрыў лік у матчы. На 8-й хвіліне сваім шанцам скарыстаўся паўабаронца Гвіда Радрыгес. На 18-й хвіліне вызначыўся бразільскі нападнік Віліян Жазэ, які падвоіў перавагу іспанскага клуба. На 25-й хвіліне забіў нападнік Арцём Дзюба, а яшчэ праз тры хвіліны  вызначыўся бразільскі нападнік «Зеніта» Малком, які зраўняў лік. Але на 41-й хвіліне „Беціс” зноў выйшаў наперад. Забіў мексіканскі паўабаронца Андрэс Гуардада. Гэты мяч стаў пераможным. Сярод вынікаў іншых сустрэч адзначу перамогу

«Севільі» над  заграбскім «Дынама» 3:1 і «Порту» над «Лацыё» — 2:1, а таксама нічыю нямецкага «Лейпцыга» і іспанскага  «Рэала Сасьедад» – 2:2.

Беларускае Радыё Рацыя