«Юнацтва» афіцыйна абвесціла пра расставанне з Іванам Жыгалавым
Праспект «Каларада» далучыўся да «Юнацтва» гэтым летам, прыняў удзел у кантрольным матчы з «Металургам». Менчукі таксама захавалі за галкіперам правы. У мінулым сезоне Жыгалаў гуляў у «Кінгстан Фронтэнакс» у OHL, згуляў 45 матчаў, атрымаў 16 перамог, каэфіцыент надзейнасці склаў 3.59, 88.9% адбітых кідкоў. Па выніках сезона быў прызнаны галоўнай зоркай каманды, шэсць разоў станавіўся лепшым іграком сустрэчы.
Менскае «Дынама» пагадзілася прадаць Марозава «Газіянтэпу»
Менскае «Дынама» пагадзілася прадаць нападніка Уладзіслава Марозава «Газіянтэпу», паведаміў турэцкі журналіст Мехмет Чакыр. Адзначым, што гэты журналіст таксама першым паведаміў, што турэцкі клуб цікавіцца беларускім футбалістам. Нагадаю, раней журналіст Уладзіслаў Татур паведамляў, што сталічны клуб адхіліў першую прапанову «Газіянтэпа» па Марозаву.
Кубак Польшчы, варшаўская зона, 1/128 фіналу: «Пагоня Варшава» згуляе з «Варсовіяй»
Сёння адбудзецца матч 1/128 фіналу варшаўскай зоны рэгіянальнага этапу Кубка Польшчы. Беларуская аматарская каманда «Пагоня Варшава» праекту Team Ivulin згуляе з былой камандай Роберта Левандоўскага «Варсовіяй». Трансляцыя матча адбудзецца на YouTube-канале NEXTA Plus.
Суперкубак УЕФА: «Манчэстэр Сіці» – «Севілья»
У матчы за Суперкубак УЕФА «Манчэстэр Сіці» згуляе з «Севільяй».
Гульня адбудзецца ў грэчаскім горадзе Пірэй на стадыёне «Георгіяс Караіскакіс». Пачатак а 22:00. «Ман Сіці» у мінулым сезоне выйграў Лігу чэмпіёнаў, а «Севілья» – Лігу Еўропы.
Ліянэль Месі забіў з трыццаці метраў за «Інтэр Маямі». Цяпер у яго ўжо дзевяць галоў у шасці матчах за клуб з ЗША
У паўфінале Кубка ліг «Інтэр Маямі» з лікам 4:1 разграміў «Філадэльфію Юніён». Важкі ўнёсак у гэты поспех унёс аргенцінскі нападнік, які забіў на 20-й хвіліне ўдарам з трыццаці метраў. Таксама ў пераможцаў галы забівалі Хасэф Марцінес, Жордзі Альба і Давід Руіс.. У «Філадэльфіі» мяч прэстыжу на рахунку Алехандра Бедаі. Характэрна, што пасля пераходу ў «Інтэр Маямі» 36-гадовы Месі забіваў ва ўсіх без выключэння гульнях за новы клуб: шэсць матчаў – дзевяць галоў! У фінале Кубка ліг «Інтэр Маямі» 20 жніўня пазмагаецца з «Нэшвілам».
Беларускае Радыё Рацыя
