„Юнацтва”, „Нёман” і „Гомель” выйшлі ў паўфінал
Хакеісты „Юнацтва”, „Гомеля” і „Нёмана” атрымалі перамогі ў чацвёртых матчах 1/4 фіналу плэй-оф чэмпіянату Беларусі і выйшлі ў паўфінал вырашальнай стадыі турніру.
Дзеючы чэмпіён „Юнацтва” быў мацнейшым за маладзёжную зборную Беларусі U-20 – 3:0. Гарадзенскі „Нёман” адолеў у рэзультатыўным выязным матчы „Ліду” – 6:2. „Гомель” у гасцях не пакінуў шанцаў сапернікам са жлобінскага „Металурга” – 5:2. Тры лідары сезона выйгралі свае серыі з аднолькавым лікам 4:0.
У плэй-оф экстралігі засталося вызначыць толькі аднаго паўфіналіста. „Шахцёр” павялічыў сваю перавагу ў серыі ў процістаянні з „Дынама-Маладзечна”. 2 сакавіка ў спартыўна-забаўляльным цэнтры Маладзечна падапечныя Уладзіміра Цыплакова былі мацнейшымі за гаспадароў – 3:2. Лік у серыі да чатырох перамог стаў 3:1 на карысць гарнякоў. Пяты матч „Шахцёр” – „Дынама-Маладзечна” пройдзе ў Салігорску 4 сакавіка.