„Юнацтва” выйграла ў „Нёмана” трэці матч з чатырох
У Гародні завяршыўся чацвёрты паядынак паўфінальнай серыі Кубка прэзідэнта па хакеі паміж „Нёманам” і „Юнацтвам„. Перамаглі менчукі з лікам 3:2.
Лік у серыі стаў 1-3 на карысць „Юнацтва”.
Пасля пераможнага гола Антона Елісеенкі ў сярэдзіне трэцяга перыяду заўзятары „Нёмана” пачалі кідаць у фанатаў „Юнацтва” бутэлькі.
