«Юнацтва» выйграла ў «Шахцёра»
Хакеісты менскага «Юнацтва» перамаглі салігорскі «Шахцёр» у чацвёртым паядынку фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі – 3:0.
У цяперашні час лік у серыі да чатырох перамог стаў 3:1 на карысць менчукоў. Наступная сустрэча пройдзе ў Менску 3 красавіка і пачнецца ў 19.00. Затым, калі спатрэбіцца, паядынкі будуць праходзіць па чарзе на пляцоўках абодвух клубаў да чатырох перамог адной з каманд. Хакеісты «Юнацтва» з’яўляюцца васьміразовымі чэмпіёнамі краіны, а іх супернікі ўсяго адзін раз станавіліся ўладальнікамі золата.
Другая група беларускіх лёгкаатлетаў вярнулася са збораў у Кіславодску
Аб гэтым БЕЛТА расказаў прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Уладзімір Несцяровіч. «Усяго прыбылі 13 чалавек. На дадзены момант за межамі краіны знаходзяцца сем спартоўцаў. Шэсць з іх – у планавым адпачынку на тэрыторыі Расеі, адзін праходзіць навучанне ў ЗША», – сказаў Уладзімір Несцяровіч. Першая група беларускіх лёгкаатлетаў прыляцела ў Беларусь 26 сакавіка. Тыдзень таму на зборах у розных кутках планеты знаходзіліся каля 100 беларускіх атлетаў. Усе, хто прыбываюць з-за мяжы ў Беларусь, праходзяць праверку на наяўнасць каронавірусу, пасля чаго адпраўляюцца на двухтыднёвы каранцін. Перанос Алімпійскіх гульняў у Токіа з 2020 на 2021 год вымусіў карэктаваць мадэлі падрыхтоўкі беларускіх спартоўцаў, мяняць планы, але ў такіх жа ўмовах сёння знаходзяцца ўсе краіны свету, адзначыў прадстаўнік Мінспорту. У цяперашні час 72 беларускія атлеты, якія прадстаўляюць 15 відаў спорту, выканалі кваліфікацыйныя патрабаванні і нарматывы, якія даюць права выступіць на Алімпіядзе ў Токіа.
Хабіб апублікаваў заяву, пацвердзіўшы адмену бою з Фергюсанам
Расейскі чэмпіён UFC Хабіб Нурмагамедаў апублікаваў у «Інстаграме» заяву, пацвердзіўшы адмену паядынку з амерыканцам Тоні Фергюсанам. Бой павінен быў адбыцца 18 красавіка на турніры UFC 249. Раней паведамлялася, што Хабіб не можа вылецець з Расеі ў ЗША з-за каранціну. «Сяджу дома на каранціне і чытаю рэакцыю людзей на сітуацыю вакол бою. Атрымліваецца, увесь свет павінен сядзець на каранціне, а Хабіб вызвалены ад усіх абавязацельстваў і павінен дэманстраваць сілу волі і трэніравацца, лётаючы па ўсім свеце і рызыкуючы жыццём дзеля бою? Беражыце сябе і пастаўце сябе на маё месца», – напісаў Хабіб. Як раней заяўляў яго бацька, Беларусь зʼяўляецца адным з лепшых варыянтаў для бою з Фергюсанам і падзякаваў Лукашэнку за запрашэнне.
Уімблдон адменены ўпершыню з 1945 года
«Уімблдон» -2020 афіцыйна адменены. Усеанглійскі клуб лаўн-тэніса і крэкета правядзе наступны турнір у 2021 годзе.
«З вялікім шкадаваннем паведамляем, што AETLTC вырашыў адмяніць турнір 2020 года сувязі з засцярогай з-за пандэміі каронавірусу. 134-ы розыгрыш турніру будзе праведзены з 28 чэрвеня па 11 ліпеня 2021 года», – гаворыцца ў паведамленні. Турнір адменены ўпершыню з 1945 года.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ФХБ