Юрый Лядаў – 16-ы ў спрынце



На чэмпіянаце свету па біятлоне ў фінскім Конціялахці ў мужчынскай спрынтарскай гонцы лепшым з беларусаў стаў Юрый Лядаў, які паказаў досыць прыстойны 16-ы вынік. Трыумфавалі ж нарвежскія браты Бо – малодшы Ёханэс стаў чэмпіёнам, старэйшы – Тар’ё – заваяваў бронзу. Паміж імі  сенсацыйна ўклініўся малапрыкметны раней канадзец Натан Сміт. Асноўныя фаварыты гонкі праваліліся – немец Сімон Шэмп, лідар агульнага заліку Кубку свету ў гэтай дысцыпліне на двух агнявых рубяжах ажно 7 (!) разоў ня трапіў у мішэнь. Француз Мартан Фуркад, таксама страляў на дзіва няўдала. Ягоны старэйшы  брат Сімон паказаў высокі 4-ы вынік.

Іншыя беларускія біятланісты выступілі так: Уладзімір Чапелін – 43-е месца, Дзмітрый Дзюжаў – 56-е, Дзмітрый Абашаў – 70-е. Усяго ж стартавала 129 удзельнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя