З лагатыпа футбольнага клуба прыбралі герб горада, таму што там „Пагоня”
У лютым на эмблеме футбольнага клуба з Рэчыцы з’явілася «Пагоня», а цяпер ужо знікла, паведамляе The Village Беларусь cа спасылкай на Tribuna.com.
У сярэдзіне лютага клуб „Спадарожнік” з Рэчыцы прадставіў абноўлены варыянт лагатыпа. Адрозненне ад папярэдняга было ў тым, што сімвал „Рэчыцадрэва” (раней ключавога для клуба прадпрыемства) сышоў з верхняй частцы – а на яго месцы з’явілася харугва з „Пагоняй”.
