З расейскага бокса прыбяруць дзяўчын у бікіні



Дзяўчыны на рынгу на баксёрскіх шоу прамоўтарскай кампаніі „Свет бокса”, якая ладзіць пераважную большасць баёў у Расеі, будуць анансаваць раўнды ў закрытай вопратцы.

big100031dsc_8717

Па словах кіраўніка кампаніі Андрэя Рабінскага, такое рашэнне прынялі ў знак павагі да прадстаўнікоў усіх рэлігійных канфесій, паведамляе Еспресо.TV са спасылкай на „ТАСС”.

„На нашых шоу прысутнічаюць людзі розных культур. Таксама ў межах вечара на рынг выходзяць баксёры-мусульмане, да якіх мы ставімся з павагай. Баксёрскае шоу – гэта не зусім тое месца, дзе павінны хадзіць дзяўчынкі ў бікіні. Нам спадабаўся больш стрыманы і салідны фармат. Гэта сур’ёзнае спартовае мерапрыемства міжнароднага ўзроўню, а не стрыптыз-клуб. Таму мы вырашылі памяняць фармат, каб у нас усё было больш цывілізавана”, – кажа Рабінскі .

На апошнім турніры гэтай кампаніі 22 траўня ў Маскве раўнды анансавалі дзяўчыны ў закрытай вопратцы.