З-за каронавіруса ў Беларусі адмянілі шэраг міні-футбольных матчаў
З-за каронавіруса ў Беларусі адмянілі шэраг міні-футбольных матчаў. Ва ўсіх гэтых паядынках павінны былі гуляць каманды БНТУ, але ў гэтай вышэйшай навучальнай установе аб’явілі каранцін з-за студэнта з Ірана, у якога выявілі каронавірус.
Некалькі дзясяткаў студэнтаў і выкладчыкаў, якія з ім кантактавалі, ізалявалі. Але ў іх прыкметаў хваробы няма. Матчы з удзелам універсітэцкіх каманд пераносяцца на няпэўны час, паведамляе mini.football.by.
Фота sport-tv.by