За крок да фіналу



Зборная Беларусі па пляжным футболе не змагла прабіцца ў фінальную стадыю чэмпіянату свету-2015. Уіталійскім Эзола ў вырашальным паядынку за пуцёўку на сусветнае першынства беларусы ва ўпартым змаганні саступілі адной з наймацнейшых каманд планеты Італіі з лікам 2:4. Гаспадары цэлы час вялі ў ліку, а беларускія „пляжнікі” былі ў ролі даганяючых. Лёс матчу вырашыўся ў трэцім перыядзе, калі італійцы здолелі адарвацца на два галы і затым давялі гульню да жаданай вікторыі. Разам з Італіяй пуцёўкі на сусветнае першынства, якое прыме праз год Партугалія, заваявалі пераможцы іншых груп – Швайцарыя, Іспанія і Расея.

Беларускае Радыё Рацыя