За майку з Пуціным – 300 тысяч еўра штрафа
Маскоўскі футбольны клуб „Лакаматыў” аштрафаваў паўабаронцу каманды Дзмітрыя Тарасава на 300 тысяч еўра за за дэманстрацыю майкі з выявай прэзідэнта Расеі Уладзімірам Пуціным на матчы Лігі Еўропы.
Пра гэта агенцтву „Р-Спорт” паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.
„У „Лакаматыве” настолькі моцна расчараваныя сітуацыяй у Стамбуле, што пайшлі на крайнія меры і ўжылі практычна рэкордныя санкцыі ў гісторыі клуба. З заробку Тарасава будзе ўтрымана 300 тысяч еўра і ўсе бонусы, якія футбаліст мог атрымаць за люты”, – заявіў суразмоўца агенцтва.
Ён таксама паведаміў, што акрамя гэтага клуб разглядае варыянт выліку з заробку Тарасава сумы магчымага штрафу ад УЕФА, якое занялося расследаваннем гэтага інцыдэнту.
Напярэдадні крыніца ва УЕФА паведаміла, што Дзмітрый Тарасаў можа атрымаць працяглую дыскваліфікацыю (мінімум – 10 матчаў) у сувязі з інцыдэнтам.