За суткі да матчу „Шахцёр” – „Дэры Сіці” было прададзена 1200 квіткоў



Гульня адбудзецца сёння, 24 ліпеня,  ў 20.00. Салігорскі „Шахцёр” выйграў першы матч з мінімальным лікам 1:0 дзякуючы галу, забітаму ў сярэдзіне першага тайма. Цяпер беларускай камандзе трэба ўтрымаць здабытую перавагу.

Актыўны продаж квіткоў на паядынак у адказ працягваецца. Усяго стадыён „Будаўнік” у Салігорску месціць 4200 гледачоў. Кошт квітка – 40000 рублёў (дзіцячы – 20000).

Беларускае Радыё Рацыя