Заблытаны расклад групы “D”



Зборныя Польшчы і Шатландыі не выявілі пераможцу ў рамках трэцяга тура адборавага раўнду чэмпіянату Еўропы – 2016. Відовішчная сустрэча групы D ​у Варшаве скончылася з лікам 2:2. У гаспадароў вызначыліся Кшыштаф Мачыньскі і Аркадыуш Мілік, у складзе шатландцаў галы забілі Шон Малоні і Стывен Нэйсміт. У іншым матчы гэтай групы зборная Грузіі дасягнула буйнайвікторыінад Гібралтарам – 3:0. Ірляндыя ўратавалася ад паразы ў матчы з Нямеччынай – 1:1. Гаспадары поля выйшлі наперад на 71-й хвіліне, калі адзначыўся Тоні Крос. Каманда Марціна О’Ніла аднавіла парытэт ў кампенсаваны час намаганнямі Джона О’Шы. Польская каманда, набраўшы сем ачкоў, лідзіруе ў турнірнай табліцы. Ірляндыя, у актыве якой столькі ж балаў, размясцілася на другім радку. Зборная Нямеччына з чатырма ачкамі займае ў турнірнай табліцы трэцяе месца. Далейшае змаганне ў гэтай кампаніі будзе надзвычай гарачым.

Адзначым некаторыя вынікі матчаў у іншых групах. У групе F зборная Грэцыі на сваім полі саступіла камандзе Паўночнай Ірляндыі з лікам 0:2.

Зборная Румыніі на выездзе перамагла каманду Фінляндыі з лікам 2:0. Дубль аформіў Богдан Станку. Зборная Фарэрскіх выспаў прайграла камандзе Вугоршчыны з лікам 0:1. Гол Раналду на 91-й хвіліне прынёс Партугаліі перамогу над Даніяй – 1:0. Матч групы I, у якім сустракаліся зборныя Албаніі і Сербіі быў перапынены з-за бойкі футбалістаў. Паміж краінамі існуюць напружаныя адносіны пасля косаўскай вайны, якая пачалася ў красавіку 1996 году. Яшчэ ў адным матчы Швейцарыя разграміла Сан-Марына  з лікам 4:0.

Беларускае Радыё Рацыя